Пераразанне горла пілой было суіцыдам?
05.08.2010 10:05
—
ЧП
Як паведамлялася раней, 2 жніўня ў Рэчыцкім раёне 20-гадовы часовы рабочы, жыхар вёскі Будка, самавольна ўзяў мотакустарэз і падчас спробы паглядзець прыстасаванне дыскавай пілы перарэзаў сабе шыю. Малады чалавек памёр на месцы здарэння.
Але далей высветліліся новыя акалічнасці.
Пра смерць маладога чалавека вырашылі паведаміць бабулі,
але суседзі знайшлі ў хляве яе труп, прысыпаны сенам.Цяпер мяркуецца, што грамадзянін па невядомых пакуль прычынах задушыў жанчыну, потым перарэзаў ёй горла, а праз некаторы час і сам скончыў жыццё самагубствам. Следчыя мерапрыемствы працягваюцца, зазначае «Звязда».
Падзяліцца навіной: