У
Як паведаміў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Віктар Нялепка, мужчына прызнаны вінаватым у тым, што 6 жніўня 1995 года ў вёскі Галавачы Гродзенскага раёна з мэтай завалодання аўтамашынай "БМВ-318" забіў яе гаспадара, жыхара Гродзенскай вобласці.
У снежні 1995 года ў Мінскім раёне, на аўтадарозе Брэст — Мінск каля ракі Пціч, мужчына з мэтай завалодання "Аўдзі" ўчыніў напад на жыхара Мінска і спрабаваў яго забіць. Аднак зрабіць гэта яму не ўдалося, бо гаспадар машыны аказаў актыўнае супраціўленне.
Пасля гэтага злачынец прыехаў у Магілёў, пасяліўся ў гатэлі па падробленым пашпарце і з мэтай завалодання яшчэ адной "Аўдзі" забіў магіляўчаніна.
Абедзве выкрадзеныя іншамаркі злачынец прадаў у Йашкар-Але. Затым ён доўгі час хаваўся ў Германіі і быў выдадзены беларускім праваахоўным органам.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН