У Гродне хабарніка судзілі проста на рабочым месцы, далі дзевяць год
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, у поле зроку праваахоўных органаў ён трапіў летам 2009 года, калі паступілі звесткі аб тым, што кіраўнік атрымлівае незаконныя ўзнагароджанні ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з закупкай будаўнічых матэрыялаў і абсталявання.
У лістападзе 2009 года ён быў затрыманы пасля атрымання чарговага хабару прыкладна на 8 тыс. еўра. У дачыненні да яго была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Падчас следства быў даказаны яшчэ адзін эпізод атрымання хабару ад кіраўніка адной з камерцыйных структур больш як на 5 тыс. еўра.
З ініцыятывы пракуратуры Гродзенскай вобласці апошняе пасяджэнне суда з абвяшчэннем прыгавору адбылося ў актавай зале ААТ «Гроднажылбуд», дзе прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты гэтага будаўнічага прадпрыемства.
У апошнім слове абвінавачаны прызнаў сваю віну ў незаконным атрыманні грошай. Суд яго дзеянні кваліфікаваў на падставе ч. 2 арт. 430 КК і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзевяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Прысуд набыў законную моц.
БелаПАН