Відны дзеяч рэлігійнай канфесіі абвінавачваецца ў распаўсюдзе парнаграфіі
03.06.2010 12:11
—
ЧП
Грамадзянін Польшчы, які з’яўляецца прыкметным дзеячам адной з рэлігійных канфесій, што дзейнічае ў нашай краіне, абвінавачваецца ў распаўсюдзе парнаграфіі. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
БЕЛТА
«У 2009 годзе органамі ўнутраных спраў Менска заведзена крымінальная справа па арт.343 КК («Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадуктаў парнаграфічнага характару») у дачыненні да грамадзяніна Польшчы, які з’яўляецца відным дзеячам адной з рэлігійных канфесій, што дзейнічае ў нашай краіне», — паведамілі ў галоўным пракурорскім ведамстве.
Падчас папярэдняга следства былі пацверджаныя факты распаўсюду згаданым грамадзянінам парнаграфічнай прадукцыі сярод грамадзян Беларусі.
Зараз следства завершана, матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў адзін з раённых судоў Мінска.У інтарэсах следства прозвішча і дадзеныя замежнага грамадзяніна не паведамляюцца.
БЕЛТА