Укол здароўя

Источник материала:  

Прышчэпку супраць грыпу зрабіла амаль 3,4 мільёна чалавек.

Вецер, мокры снег, замаразкі і... вірус грыпу. Вось што чакае нас у бліжэйшыя месяцы. Аднак гэты самы вірус мы сустракаем у поўным узбраенні. Масавая імунізацыя супраць яго пачалася 1 кастрычніка і фінішуе ўжо праз тыдзень. У гэтым годзе планавалася прышчапіць 36 працэнтаў беларусаў. За кошт рэспубліканскіх сродкаў было закуплена 1,8 мільёна вакцын кітайскай вытворчасці. Як праходзіць штогадовае мерапрыемства і колькі чалавек ужо атрымалі свой укол здароўя?

— Ад грыпу прышчапіліся ўжо больш за 3,37 мільёна беларусаў, гэта і ёсць запланаваныя 36 працэнтаў насельніцтва, — паведамляе Іна Карабан, намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя. — Я кажу аб прышчэпках, зробленых за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама сродкаў прадпрыемстваў. Тым, хто не паспявае па нейкіх прычынах прайсці імунізацыю, не варта турбавацца. Зрабіць яе можна будзе і ў першыя дні снежня. Галоўнае, каб да эпідэміі, а яе мы чакаем у звыклы для нас час — канец студзеня — пачатак лютага, паспеў сфарміравацца імунітэт супраць віруса.

←Орехи продлевают жизнь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика