З сакавіка Беларусь плануе атрымліваць азербайджанскую нафту

Источник материала:  
22.12.2010 10:16 — Новости Экономики

Пра гэта заявіў 21 снеджня ў Мінску намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Браніслаў Сівы на пашыраным пасяджэнні дзвюх пастаянных камісій дзвюх палат парламента.

«З сакавіка 2011 года да нас будзе паступаць азербайджанская нафта,

якая будзе ісці па своп-кантракце праз Венесуэлу,

— сказаў Браніслаў Сівы. — Мы будзем атрымліваць па трубе азербайджанскую лёгкую нафту».

Ён адзначыў, што

Беларусь адпрацавала варыянт пастаўкі венесуэльскай нафты як альтэрнатыўнай.

«Гэту работу па дыверсіфікацыі мы будзем працягваць, — сказаў намеснік старшыні канцэрна. — Але гэта наша альтэрнатыва».

Асноўныя ж пастаўкі нафты будуць весціся з Расіі.

Браніслаў Сівы растлумачыў, што пасля адмены Расеяй пошлін на нафту для Беларусі, нафтаперапрацоўка гэтай сыравіны для Беларусі будзе выгаднай. Што тычыцца азербайджанскай нафты, то гэты варыянт таксама выгадны для Беларусі. «Мы будзем атрымліваць па трубе азербайджанскую лёгкую нафту і, у прынцыпе, будзем мець нядрэнную эканоміку для працы на экспарт», — сказаў ён.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

←Беларусь не будзе размяшчаць еўрабонды ў гэтым годзе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика