Беларусь не будзе размяшчаць еўрабонды ў гэтым годзе

Источник материала:  
22.12.2010 10:10 — Новости Экономики

Пра гэта паведаміў 21 снежня ў Палаце прадстаўнікоў журналістам віцэ-прэм"ер урада Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, час ужо не дазваляе рэалізаваць гэтую ідэю да канца года "па тэхнічных магчымасцях".

Кабякоў таксама адзначыў, што для размяшчэння еўрабондаў у 2011 годзе будзе падбірацца аптымальны час з пункту гледжання развіцця рынку.

Віцэ-прэм"ер падкрэсліў, што Беларусь

зацікаўлена ў размяшчэнні еўрабондаў на еўрапейскіх пляцоўках з арыентацыяй на азіяцкіх інвестараў.

У ліпені Беларусь размясціла ў Еўропе дэбютныя еўрааблігацыі на 600 млн. долараў са стаўкай купона 8,75% гадавых і пагашэннем у 2015 годзе, у жніўні — дадаткова размясціла еўрабонды яшчэ на 400 млн. долараў, даходнасць па паперах склала 8,251% гадавых.

У канцы кастрычніка ўрад даручыў Мінфіну ў чацвёртым квартале гэтага года і ў 2011 годзе

выпусціць пяцігадовыя еўрабонды на суму да 1 млрд. долараў.

Беларусь планавала ў снежні размясціць трэці выпуск еўрабондаў, аднак банкі-арганізатары не рэкамендавалі ёй гэтага рабіць.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←Беларусь разместила облигации в России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика