Дэпутаты прапануюць цалкам забараніць рэкламу піва
Такія ініцыятывы прагучалі сёння ў Авальнай зале на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў пры абмеркаванні законапраекта аб унясенні паправак у некаторыя законы па пытаннях рэкламы.
На думку дэпутата Генадзя Давыдзькі, р
экламу слабаалкагольных напіткаў, у тым ліку піва, трэба поўнасцю забараніць.Аднак міністр гандлю Валянцін Чаканаў вельмі асцярожна паставіўся да гэтай ініцыятывы, падкрэсліўшы, што прынята ўжо дастаткова мер па абмежаванню рэкламы піва (забарона на рэкламу піва, акрамя таварнага знака і назвы, па ТБ з 7.00 да 20.00) і ўвядзенне поўнага табу можа негатыўна адбіцца на рабоце прадпрыемстваў — вытворцаў такіх напіткаў, а іх у Беларусі нямала. Разам з тым міністр пагадзіўся з прапановай дэпутата Ларысы Вершаловіч перагледзець час, на працягу якога рэклама піва забаронена, і прадоўжыць яго з 7.00 да 22.00. Валянцін Чаканаў паабяцаў таксама прыняць да ведама прапанову дэпутата Уладзіміра Здановіча аб тым, каб алкагольныя напіткі ў Беларусі пры продажы абавязкова ўпакоўвалі ў непразрыстую ўпакоўку.
Дэпутаты таксама звярнулі ўвагу на шырокае распаўсюджванне апошнім часам рэкламы латарэй і казіно.Першая, на іх думку, становіцца занадта назойлівай і, паводле слоў дэпутата Аляксандра Юшкевіча, фарміруе памылковыя жыццёвыя ўстаноўкі, пераконваючы моладзь, што ўсяго ў жыцці можна дабіцца не працай, а купляй латарэйнага білета. А рэклама казіно, на думку дэпутата Ларысы Вершаловіч, наогул недапушчальная, паколькі можа садзейнічаць фарміраванню ігравой залежнасці. У адказ на гэту заўвагу міністр Валянцін Чаканаў праінфармаваў, што дзейнасць казіно ў Беларусі афіцыйна дазволена, адпаведна, іх рэклама цалкам законная.
Усе ўнесеныя парламентарыямі прапановы і заўвагі будуць разгледжаны пры падрыхтоўцы законапраекта аб унясенні паправак у некаторыя законы па пытаннях рэкламы да прыняцця ў другім чытанні.
БелТА