З пачатку года складскія запасы ў рэгіёне скараціліся на 8%
27.04.2010 18:45
—
Новости Экономики

Прадпрыемствы Міншчыны скарачаюць складскія запасы. Як вядома, у вобласці дзейнічае адмысловая праграма і вызначаны графікі рэалізацыі прадукцыі.
Мінаблвыканкам увесь час адсочвае сітуацыю. З пачатку года складскія запасы ў рэгіёне — а тавараў у студзені назбіралася на 1 трыльён 300 мільярдаў рублёў — скараціліся на 8%, толькі за сакавік – амаль на 3%. Паводле спецыялістаў, гэта нядрэнна.
Добра спраўляюцца прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Так, жодзінскія вытворцы трыкатажу з пачатку года павялічылі экспарт у паўтара разы і выручылі 4 мільёны долараў. Гэтыя паказчыкі – адны з самых лепшых сярод прадпрыемстваў «Беллегпрама». Сюжэт Сяргея Манько – пра той запас, які бяды не чыніць.