Унікальны селекцыйны комплекс адкрылі ў Нясвіжы на базе мясцовай вопытнай станцыі
27.04.2010 18:40
—
Новости Экономики

Ён аснашчаны энергазберагаючай цяпліцай для вырошчвання новых гатункаў буракоў. Такой няма нідзе ў СНД!
Акрамя таго, тут і ўнікальныя лабараторыі, аснашчаныя па апошняму слову аграрнай навукі. На стварэнне комплексу пайшло 3 гады і больш за 7,5 мільярдаў рублёў.
Селекцыйную работу можна праводзіць круглы год. І на стварэнне новага гатунку да ўключэння яго ў адмысловы рэеестр спатрэбіцца максімум 10 год. Раней было – 20-25! А гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць зэканоміць сродкі, хутчэй культываваць расліну і атрымоўваць больш багаты і якасны ўраджай.