Акцыі Мінскага гадзіннікавага завода прададуць найбліжэйшыя тыдні
27.04.2010
—
Новости Экономики
Пагадненне аб продажы 52% акцый швейцарскай кампаніі "Франк Мюлер" Мінскага гадзіннікавага завода "Луч" будзе падпісана "ў найбліжэйшыя тыдні". Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН дырэктар па развіцці міжнародных сувязяў кампаніі "Франк Мюлер" Ардэн Селеф'ян.Ён не стаў удакладняць, чаму зацягнуліся перамовы, спаслаўшыся на іх канфідэнцыяльнасць.
Такім чынам, пакуль прадпрыемства знаходзіцца пад поўным кантролем дзяржавы, адзначыў Селеф'ян, каментуючы 50-працэнтнае зніжэнне вытворчасці на заводзе.
Як раней паведамлялася, 1 сакавіка 2010 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 109 аб продажы пакета акцый ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" швейцарскай кампаніі Franck Muller International B.V. На першым этапе кампанія набывае 52% акцый, у далейшым — яшчэ 28%. Швейцарскі інвестар заявіў пра намер стварыць у Беларусі сучасную вытворчасць гадзіннікаў, арыентаваную на продаж недарагой прадукцыі ў СНД і на іншых рынках.
Мінскі гадзіннікавы завод быў створаны ў 1953 годзе. Выпускае гадзіннікі гандлёвай маркі "Луч". Першапачаткова магутнасці прадпрыемства былі разлічаны на вытворчасць 5 млн. адзінак прадукцыі ў год.
26 ліпеня 2006 года ў гаспадарчы суд Мінска паступіла заява падатковай інспекцыі Першамайскага раёна сталіцы аб пачатку працэдуры банкруцтва прадпрыемства. Зараз прадпрыемства праходзіць працэдуру санацыі.
Кампанія "Франк Мюлер", паводле звестак яе афіцыйнага сайта, заснавана ў 1992 годзе, займаецца вытворчасцю складаных механічных гадзіннікаў, "якое грунтуецца на шматгадовых традыцыях і вопыце гадзіннікавых майстроў Швейцарыі". Фірмай зроблена прыблізна 20 сусветных вынаходстваў, звязаных з гадзіннікавай вытворчасцю.