Ансамбль «Брыз» выступіў перад следчымі краіны

Источник материала:  

Ансамбль «Брыз» выступіў перад следчымі краіны
12 верасня ў нашай краіне адсвяткавалі Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Прафесійнае свята беларускіх следчых атрымала афіцыйны статус з 2016 года.

Выбраная дата не выпадковая: менавіта 12 верасня 2011 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ

№ 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Іван Данілавіч Наскевіч запрасіў заслужаны калектыў Століншчыны прыняць удзел ва ўрачыстым рэспубліканскім мерапрыемстве.

Як паведаміў рэдакцыі кіраўнік ансамбля Фёдар Вайцяхоўскі, для ўдзельнікаў калектыву была арганізавана экскурсія ў Музей папярэдняга следства Беларусі, адкрыццё якога, дарэчы, было 12 верасня гэтага года.

Пасля святочнага канцэрта Іван Данілавіч уручыў кіраўніку ансамбля Фёдару  Вайцяхоўскаму Падзяку, а ўсе ўдзельнікі “Брыза” і вядучая Іна Філановіч атрымалі сувеніры.

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы наш ураджэнец Іван Наскевіч праяўляе цікавасць да творчасці сваіх землякоў.

Удзельнікі творчага калектыву шчыра дзякуюць Івану Данілавічу за запрашэнне.

Галіна ГАШЧУК

←Століншчына прыме ўдзел у фестывалі «Кліч Палесся»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика