Століншчына прыме ўдзел у фестывалі «Кліч Палесся»

Источник материала:  

 

Століншчына прыме ўдзел  у фестывалі «Кліч Палесся»
Заўтра, 22 верасня, у аг. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці адбудзецца V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”.

Удзел у ім прымуць творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з 11 раёнаў Брэсцкай, у тым ліку і прадстаўнікі Століншчыны, і Гомельскай абласцей, а таксама госці з-за мяжы.  Асноўная мэта фестывалю «Кліч Палесся» ў Год малой радзімы – фарміраванне ў жыхароў Палесся гонару за свой унікальны рэгіён са шматвяковай гісторыяй, павагі да нашай традыцыйнай культуры, а таксама развіццё турызму.

У насычанай праграме этнакультурнага свята – выступленні мастацкіх калектываў, гістарычная рэканструкцыя «Бітва эпох”, конкурс прыгажосці «Палеская Прыгажуня-2018»,  выставы, конкурсы і мноства іншых забаўляльных мерапрыемстваў.

На свяце ўвесь дзень на розных пляцоўках будуць працаваць дзіцячыя гульнявыя зоны і атракцыёны, гандлёвыя рады, арганізаваны прагулкі на цеплаходзе па Прыпяці.

Урачыстае адкрыццё фестывалю «Кліч Палесся» адбудзецца апоўдні на цэнтральнай пляцоўцы, размешчанай на вул. Камсамольскай у Ляскавічах. У канцэртнай праграме адкрыцця выступіць і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка”.

У праграме аўтэнтычных калектываў «Палескі карагод» з узорамі столінскага рэгіёну — фрагментамі старадаўніх каляндарна-земляробчых і сямейна-бытавых святаў і абрадаў – будуць знаёміць народны калектыў “Журавушка” Атвержыцкага СДФ, фальклорны гурт “Каляжанкі” і ансамбль фальклорнага танца “Ніва” з Рамля.

На пляцоўцы “Вёска Прыпяцкая» тэматычныя падворкі раёнаў аб’яднаюцца ў адну «вёску» з тэматычнымі вуліцамі (падворкі раёнаў), якія прадставяць пэўныя народныя святы, абрады, фальклор, рамёствы, этнаграфічную самабытнасць народнай культуры, майстар-класы з продажам вырабаў народнай творчасці. Столінскі падворак “Сярод вёскі карагод” са сваёй творчасцю будуць знаёміць народны клуб аматараў гумару і песні “Моства” Мачульскага СДФ, майстры народнай творчасці з Фядор, з Цэнтра ганчарства вёскі Гарадная і народны майстар драўлянай скульптуры з Церабліч, Ганаровы паляшук Іван Піліпавіч Супрунчык.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

←Принимаются заявки на участие в фестивале «Поем о море»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика