…тады перад вачамі паўстане такая прыгажосць, што знаходзіцца на тэрыторыі Давыд-Гарадоцкай службы газавай гаспадаркі і газазабеспячэння вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблгаз”.
Кожны сантыметр, кожны куточак – сапраўдны шэдэўр мастацтва. Акрамя хвойных дрэў, якіх тут некалькі відаў, непаўторныя кампазіцыі ўпрыгожваюць каны, хосты, астры, гваздзікі-травянкі, аксаміткі, касачы і іншыя кветкі. У сажалцы, над якой узвышаецца масток, плаваюць карасі.
Рарытэтныя рэчы, якім дзясяткі гадоў, таксама цудоўна ўпісаліся. Першы трактар, на якім развозілі газавыя балоны насельніцтву, быццам толькі з завода: ззяе новымі фарбамі. У час паводкі яго замянялі лодкі, таму адна з іх таксама пастаўлена на пастамент. Музейныя экспанаты можна назіраць і ў скла-дзе іншых экспазіцый. Вось воз яшчэ з драўлянымі коламі, а на ім плуг, які раней служыў верай і праўдай у нейкага дбайнага гаспадара. Побач шафа нашых бабуль – куфар, што быў раней сямейнай рэліквіяй. А там начоўкі на калодзежы, якому больш за сто гадоў. За ім хатка на курыных ножках, каля якой яе нязменная гаспадыня – Баба Яга, зробленая з дрэва. На веласіпедзе з прычэпам імчыць мядзведзь з дабрэйшымі ў свеце вачыма. А на гняздзе, быццам жывая, стаіць шэрая чапля, зробленая з цэменту.
– Хто ж аўтар гэтага дызайнерскага цуда? – пытаю дзяўчат, якія якраз шчыруюць над аздаб-леннем адной з клумбаў: з дапамогай кары, шышак і керамзіту ствараюць “сцяжынкі” каля туй.
Ірына Пятроўна Басавец працуе пакаёўкай у гасцініцы “Гарадок”, якая адчынілася пяць гадоў таму. Дарэчы, у ёй і зараз занятыя ўсе месцы, акрамя “люкса”, які аблюбавалі маладажоны. Тут пабывалі не толькі грамадзяне нашай краіны, але і замежжа: Эстоніі, Ізраіля, Галандыі, Расіі, Украіны і іншых. Гасцініца – люстэрка ўсяго горада, таму і парадак тут ідэальны.
Разам з Ірынай Пятроўнай працуе прыбіральшчыца вытворчых памяшканняў Людміла Аляксандраўна Пашкевіч, якая адказвае за чысціню. Але ўся гэтая прыгажосць – справа не толькі іх рук. Увесь калектыў участка, а гэта 50 чалавек, даглядае тэрыторыю.
– Аўтарам усяго, што вы бачыце, з’яўляецца начальнік участка – Рыгор Аляксандравіч Тукін. Прапаноўваем ідэі і мы, але апошняе слова заўсёды застаецца за ім, – адказваюць работніцы.
Лёгкі на ўспамін, Рыгор Аляксандравіч далучаецца да нашай размовы і працягвае экскурсію. У першую чаргу знаёміць з работнікамі.
– Самы дарагі скарб на любым прадпрыемстве – гэта калектыў. Мае работнікі – гэта самыя на-дзейныя і адказныя людзі. Іншым тут не месца. Наша асноўная работа – гэта аказанне паслуг, звязаных з газазабеспячэннем: дастаўка балонаў, газіфікацыя, якая зараз поўным ходам ідзе ў Рублі, продаж і ўстаноўка пліт, духавых шафаў. Але ці ж не прыемна, калі цябе акружае прыгажосць вакол. Калі ёсць умовы не толькі для работы, але і для адпачынку? І гэта не мой загад, гэта наша агульнае жаданне. Калі я восем гадоў таму ўзначаліў гэты ўчастак, на яго было страшна глядзець: вакол звалкі і бур’ян вышэй за галаву. Паступова, крок за крокам, усё гэта прыводзілася ў парадак: на месцы пустазелля з’яўляліся газоны, туі, елкі, кусты самшыту. Некаторыя ідэі самі прыходзілі на розум, іншыя – з дапамогай інтэрнэта. І 90 працэнтаў усёй работы выканаў і працягвае выконваць калектыў. Па неабходнасці звяртаемся да арганізацый, якія заўсёды ідуць насустрач. У нас ёсць свой цэх, дзе мы дорым новае жыццё старым рэчам: рамантуем, фарбуем і гэтак далей. І тут не справа ў грошах, галоўнае – матывацыя. Часта людзі самі прыносяць тое, што адслужыла. На сметнік шкада выкінуць, а нам, ведаюць, што спатрэбіцца.
У мінулым годзе набылі снегаўборачны трактар, каб снег не надакучваў. Устанавілі самую сучасную вентыляцыйную шахту і ліўневую сістэму каналізацыі, якія не ва ўсіх арганізацыях можна пабачыць. Не хаваю, што нам ідуць насустрач з вобласці. Я вельмі ўдзячны генеральнаму дырэктару “Брэстаблгаз” Яўгену Аляксандравічу Казімірчыку, які заўсёды дапамагае ажыццявіць нашы ідэі і планы.
Перфекцыянізм назіраецца ўсюды, куды ні зірні. На заправачнай станцыі, дзе працуе Андрэй Іванавіч Раўкач. Валерый Якаўлевіч Стаднік узначальвае сэрвісную службу, але і гаспадар з залатымі рукамі, бо і яго ўчастак як адзін з лепшых заўсёды адзначаецца на свяце горада.
Любую работу можна даверыць і вопытнаму работніку — вадзіцелю аўтамабіля Мікалаю Мікалаевічу Алейніку, кладаўшчыку Аляксандру Мікалаевічу Юркаўцу і прадстаўніку маладых кадраў – слесару па рамонце і абслугоўванні газавага абсталявання Аляксандру Андрэевічу Рэзановічу.
Зараз у водпуску Валянціна Іванаўна Гарчынская, якая стаяла ля вытокаў гэтага ператварэння, таму і ёй словы падзякі і павагі.
Паклапаціліся тут і пра будучыя пакаленні, пра што гаворыць пасаджаны яблыневы сад, які ўжо радуе пладамі. Рыгор Аляксандравіч прызнаецца, што планаў па добраўпарадкаванні яшчэ многа. Але сакрэты не ракрывае, бо спачатку трэба зрабіць, а потым гаварыць. А значыць, будзе зноў нагода завітаць сюды, каб парадаваць вока прыгажосцю.
Ганна Мельнік
Фота аўтара