На "Ночы музеяў" віляйчане глядзелі дэфіле і вучыліся танцаваць твіст

Источник материала:  

На здымку: дэфіле ў сукенках 70-х зацікавіла наведвальнікаў “Ночы музеяў” у Вілейцы. Фота забяспечана Надзеяй Аўдзей.

Мерапрыемства “Ноч музеяў-2014” – “Fashion night-70-х” адбылося 18 мая ў зале выстаў імя Сілівановіча.

На выставе “Мода для народа. 1970-ыя” наведвальнікі пабачылі, з якіх тканін майстрыхі ўмудраліся ствараць сябе абноўкі. Асобны куток быў адведзены на адну са знакавых падзей – вяселле. Яшчэ адзін раздзел выставы называўся “Мода з кінафільмаў”.  А з фатаграфій маглі атрымаць ўяўленне, як тады апраналіся віляйчане.

 – На мой погляд, самае цікавае, што было на свяце, – гэта паказ мод, – дзеліцца навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Надзея Аўдзей. – Віляйчанкі пазнаходзілі дома сукенкі, якія насілі ў 70-х гадах, прайшліся ў іх. Маладыя ж дзяўчаты прадэманстравалі, як тыя мадэлі могуць зараз глядзецца на іх.


Вілейскія артысты парадавалі ўсіх вядомымі песнямі 70-ых год. А да ўсяго гасцей свята вучылі танцаваць твіст.


←"Чудо-остров, или Полесские робинзоны": соберет ли новый детский фильм полные кинотеатры?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика