На адну прычоску вілейскія маладыя цырульнікі вылілі дзве бутэлькі лаку

Источник материала:  

У панядзелак, 9 верасня, у прафесійна-тэхнічным каледжы сярод навучэнцаў прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства.

Мадэль каманды пераможцаў.


Навучэнцы рабілі прычоскі, макіяж і выразалі ўзоры па агародніне і садавіне.


Удзел прымалі дзве каманды  “Чараўніцы (Кудесники)” і “Чарадзеі”. У кожнай былі стылісты, дызайнеры, цырульнікі, візажысты і кухары.

Кожнай камандзе неабходна было прадставіць сваю мадэль, якой трэба было самім прыдумаць адзенне, прычоску і макіяж. І ўсё гэта рабілася на хуткасць.

Пакуль стылісты і цырульнікі рыхтавалі сваю мадэль, кухары прыступілі да карвінгу – разьбы па агародніне і садавіне. Прадстаўніцы абедзвюх камандаў прайшлі тэст на ўвагу. Для гэтага ім паказвалі фрагмент фільма ў 3D-фармаце, а потым задавалі пытанні.


– Камандам спатрэбілася прыкладна 40 хвілін, каб падрыхтаваць сваю мадэль, – кажа педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.

Грошы на лак для валасоў і касметыку набывалі за кошт каледжа. Як расказала педагог-арганізатар, на адну мадэль вілейскія цырульнікі вылілі прыкладна дзве бутэлькі лаку.


– Прычоскі атрымаліся прыгожыя. Можна сказаць, што ў навучэнцаў быў творчы парыў. Шчыра кажучы, калі б я ўбачыла дзяўчат з такімі прычоскамі ў горадзе – вельмі б здзівілася, – дзеліцца сваімі ўражаннямі спадарыня Святлана.


Журы вырашыла даць першае месца камандзе “Чарадзеі”. Пераможцам ўручылі чайны сервіз, а ўсім астатнім – штодзённікі.


Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота забяспечана Святланай МАЦУКЕВІЧ.

←Замминистра культуры Беларуси допустил бы "Ляписов" и "Крамбамбулю" к межкультурному диалогу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика