Беларус Яўген Літвінковіч другі на украінскім шоў "Х-фактар-3"
06.01.2013 11:12
—
Новости Культуры
Беларус Яўген Літвінковіч другі на украінскім шоў "Х-фактар-3"
У суботу 6 студзеня прайшоў супер фінал папулярнага ўкраінскага музычнага шоў “Х-фактар”. Па выніках глядацкага галасавання пераможцам шоу стала касірка з Адэсы Аіда Нікалайчук. Беларус з Жодзіна Яўген Літвінковіч стаў другім. Абодва канкурсанты “падшэфныя” вядомага украінскага прадзюсера Ігара Кандрацюка ў катэгорыі "25 +".
![Беларус Яўген Літвінковіч другі на украінскім шоў "Х-фактар-3"](http://www.21.by/pub/news/2013/01/1357463047108968.jpg)
Нагадаем, пераможца атрымае галоўны прыз “Х-фактара” — 2 мільёны грыўняў (каля 250 тысяч долараў).
Летась Яўген Літвінковіч таксама стаў другім на шоў "Украіна мае таленты".