Ад шыпшыны да пяшчоты...
06.01.2013
—
Новости Культуры
Працягваем друкаваць у нашай новай рубрыцы пераклады слоў з рускай мовы на беларускую. Шчыра скажу, гэта нават для журналістаў цікавы занятак. Вы толькі прыслухайцеся ўважліва, якое ласкавае і мілагучнае беларускае слова:
шиповник — шыпшына
крышка — накрыўка
нытик — нэндза
гроза — грымоты
стружка — габлюшка
глашатай — вяшчальнік
благодетель — дабрачынец
порочность — заганнасць
колобок — балабушка
крепыш — мацак
замарашка — мурза
честь — гонар
озорник — гарэза
хозяин — гаспадар
улитка — слімак
юбка — спадніца
краска — фарба
мостовая — брук
жимолость — бружмель
янтарь — бурштын
нежность — пяшчота.
Мабыць, на сёння дастаткова. Будзе прыемна, калі хоць колькі слоў для вас будуць гучаць па-новаму. Мажлі-ва, нават выклікаюць усмешку. Дык гэта ж добра. Да сустрэчы.