Вяртанне старых абразоў
13.05.2011
—
Новости Культуры
“Святая прыгажосць” XVII—XVIII стагоддзяў набыла новае жыццё
Як вядома, тыдзень Уваскрэсення Хрыстова пачынаецца з Пасхі, вялікага свята адраджэння, і заканчваецца нядзеляй, якую ў Беларусі традыцыйна называюць Праводнай. У Мінску ж гэты тыдзень увянчаўся выставай абразоў “Адкрыццё святой прыгажосці”, якая ладзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Благаславіў высакародную работу рэстаўратараў Яго Высокапрэасвяшчэнства Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Арганізатарамі хвалюючага свята выступілі Спецыяльны фонд Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва, Міністэрства культуры, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Беларускі экзархат і названы ўжо Мастацкі музей.
Адкрылася ўрачыстасць велічнымі спевамі хору Першага белградскага пеўчага таварыства (Сербія). Прысутных вітаў дырэктар Мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў. Намеснік міністра культуры Віктар Кураш выказаў асаблівую падзяку рэстаўратарам сямі абразоў XVII—XVIII стагоддзяў з Жыровіцкага манастыра. Старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька паведаміў, што, па прыблізных падліках, у Велікодных святкаваннях удзельнічала больш за паўмільёна мінчан.
З вялікай, глыбокай па змесце і адначасова эмацыянальнай прамовай звярнуўся да ўдзельнікаў свята Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Ён гаварыў, што вернутыя з жахлівага стану да новага жыцця абразы маюць не толькі духоўную, але і свецкую, больш таго — нацыянальную каштоўнасць. Таму што яны сведчаць пра высокі ўзровень мастацкай, у тым ліку і матэрыяльнай культуры ў перыяд, здавалася б, грамадскага ўпадку XVII—XVIII стагоддзяў. “Спадзяюся, — сказаў у заключэнне ўладыка, — кожны наведвальнік унікальнай экспазіцыі прасякнецца прыгажосцю старадаўняга абраза і ўспомніць пра тое, што і ён ёсць вобраз Божы”.
Адначасова з адкрыццём выставы адбылася прэзентацыя спецыяльнага канверта з маркай, прысвечаных 850-годдзю стварэння полацкім майстрам Лазарам Богшам крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай. Міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей падкрэсліў, што выява той жа рэліквіі была і на першай паштовай марцы незалежнай Беларусі.
Пасля ўрачыстасці ўсе прысутныя, а ў іх ліку і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў нашай краіне Срэчка Джукіч, дружна скіраваліся ў залу, дзе былі выстаўлены дзесяць абразоў, што набылі другое жыццё. Побач з кожным — выява да рэстаўрацыі. Так што адразу відаць велізарная і натхнёная праца майстроў А. Шпунта, а таксама С. Алішэвіча, С. Дзікуця, П. Журбея, С. Ішмаевай, Д. Карліёнава, Э. Пашкінай, С. Шацілы ва ўзнаўленні, раскрыцці першапачатковага, аўтарскага жывапісу. Дарэчы, усе рэстаўратары былі на ўрачыстасці названы пайменна і ўзнагароджаны.
Асабліва многа ўдзельнікаў урачыстасці і проста наведвальнікаў было ля абраза невядомага мастака XVII стагоддзя “Маці Божая Адзігітрыя”. Гэта сапраўдны шэдэўр старадаўняга сакральнага жывапісу.
Адам Мальдзіс