У лідарах — беларускамоўныя
Эксперты адзначылі альбом «Рух» гурту «Дзецідзяцей». Дыск з’явіся ў маі, але ўжо ў чэрвені каманда пайшла «ў бестэрміновы адпачынак». А на днях стала вядома, што ўдзельнікі «Дзецідзяцей» арганізавалі два новыя гурты — S*unduk і «Или-Или».
Сярод лідэраў, па меркаваннях экспертаў, — каманда Hvarna з альбомам «Кола вяртанняў», «Порна» Mauzer, Ы.Ы.Ы. «Зялёнае золата» і яго трыб’ют «Васька Ж.Ы.В.!», «Канцэрт у тэатры» J:морс, «Кропка вяртання» «Сцяны», «Live In Poland» White Night Blues, «Fragile» Уладзіміра Ткачэнкі і Людмілы Куц, «Шчаслівая сямёрка» Віктара Шалкевіча.
Адметнасцямі паўгоддзя эксперты назвалі перавышэнне па колькасці беларускамоўных альбомаў над рускамоўнымі,
а таксама рост інтэрнэт-рэлізаў. Але на трыццаць працэнтаў скарацілася лічба выдадзеных альбомаў.
У студзені-лютым сайт падвядзе музычныя вынікі ўсяго года. Тады пройдзе ўручэнне прэмій па розных намінацыях. Летась галоўным пераможцам стаў гурт The Toobes, які быў у лідарах і па выніках паўгоддзя.
КМ