Крыжовы паход дзетак
Кніга выйшла ў прыватным выдавецтве «Логвінаў» пад грыфам «Бібліятэка Бацькаўшчыны».
«Бойня № 5» прывабіла мільёны чытачоў ува ўсім сьвеце сваім свабодалюбным зьместам. Нездарма яе адразу па выхадзе ў сярэдзіне
Таму сёньняшняя вечарына ў галерэі «Ў», — кажа Павал Касьцюкевіч, — гэта ня толькі прэзэнтацыя перакладзенай ім кнігі:
«Гэта будзе ня толькі і ня столькі імпрэза, прысьвечаная Курту Вонэгуту і яго раману, гэта будзе своеасаблівы трыб’ют, даніна павагі ўсёй амэрыканскай літаратуры, а дакладней літаратуры пра Амэрыку. Мы згадаем амэрыканскіх літаратурных бунтароў, прынамсі большасьць зь іх пачынаючы з Чака Паланіка. Урыўкі зь яго раману „Байцоўскі клюб“ прачытае перакладчык Сяржук Мядзьведзеў. Мы згадаем таксама вершы
Вершы ж канадзкага паэта Леанарда Коэна прагучаць як песьні ў выкананьні перакладчыка Андрэя Хадановіча.
Што ж да ўласна прэзэнтаванага перакладу «Бойні № 5», то ён будзе прадстаўлены ня толькі чытаньнем тэкставых фрагмэнтаў, але і відэашэрагам. На вечарыне будуць дэманстравацца зь беларускімі тытрамі фрагмэнты фільму паводле «Бойні № 5», зьнятага ў ЗША ў 1971 годзе.
Пачатак вялікай
svaboda.org