Горадня: грунвальдзкая гадавіна па-літоўску
26.07.2010
—
Новости Культуры
![Горадня: грунвальдзкая гадавіна па-літоўску](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1280135409546164.jpg)
Статуя Вітаўта была ўсталяваная паміж Новым і Старым замкамі напачатку 1990-х гадоў. Гарадзенцам яе падараваў Літоўскі фонд культуры, на ёй зроблены надпіс на беларускай і літоўскай мовах. На ўрачыстасьці выступіла народная капэля з Друскенік, затым яна дала канцэрт на сцэне ў падворку Старога замку, збудаванага калісьці самім Вітаўтам.
На сьвята прыехаў з Вільні Арвідас Даўнаравічус — дырэктар дэпартамэнту па сувязах з літоўцамі замежжа МЗС Літвы. Прысутнічала таксама консул Даля Міцкене з літоўскага Генконсульства ў Горадні.
Альгіс Дзіргінчус запрасіў на сьвята прадстаўнікоў нацыянальна-культурных суполак, якія існуюць у Горадні.
Крынiца: Радыё Свабода