Лета патрыярха
![](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1280133856001882.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1280133856046364.jpg)
Як вы памятаеце, сваё
— Ушачы — гэта мае асноўныя лекі, — прызнаўся нам Барадулін у садзе ля роднай хаты. — Бо ўсе пігулкі, усе адлечванні ў лякарні — гэта ўсё драбяза. Ва Ушачах я і здаравейшы, і маладзейшы, і не так галава баліць… Наогул, калі казаць высакамоўна, — гэта вяртанне да каранёў. Сапраўды, гэта добра сказана. Тут ты ўрос — і пакуль ты жывеш, ты будзеш на тым месцы, дзе ты нарадзіўся, дзе ты гадаваўся…
Ва Ушачах народнага паэта землякі любяць: за апошнія гады абкрадалі тры разы. У кабінеце майстра на гарышчы зладзеі, не здолеўшы запаліць святло, карысталіся свечкаю — пазалівалі воскам шматлікія дыпломы, кнігі з аўтографамі, часопісы, лісты, нататкі… Скончылася тым, што Барадулін звярнуўся да мясцовай міліцыі — і паставіў хату на сігналізацыю. Праблема знялася — колькі разоў сігналізацыя спрацоўвала, міліцыя прыязджала аператыўна — але гэта быў ці кот, ці вецер. Адпаведныя цыдулкі ад міліцыянтаў паэт штораз знаходзіць на стале: былі ў гэткі дзень, у гэткі час, усё праверылі — парадак!..
— Да вайны на нашай вуліцы была брукаванка, цяпер застаўся маленечкі кавалак — як млечны зямны шлях… — кажа народны паэт. — Яе збіраюцца заліць цяпер асфальтам, дык усе мясцовыя радуюцца. А для мяне гэта — як заліць асфальтам кавалак душы. Бо апроч гэтай брукаванкі, тут мала што засталося з маленства…
Барадулін падыходзіць да брамкі і паказвае.
— Вунь там жыла мая хросная матка Міклашэўская… Тут былі Васількі, у яго было шэсць дачок. Аднойчы ён звярнуўся да суседа: «Ты ведаеш, Васіль, якое ў мяне гора?.." А той яму: «Не кажы, мая таксама нарадзіла…» Цяпер застаўся толькі адзін сусед — Васіль Бялеуш, маладзейшы за мяне. Ён распавёў нядаўна, як некалі старшыня райспажыўсаюза Залман Шмуілавіч Салавей сказаў: «Ты прывязі мне дроў, толькі адну бярозу». Ён яму прывёз усе яловыя дровы, і толькі адну бярэзіну. Той крычыць: «Што ты мне прывёз?!« — «Ты ж прасіў адну бярозу, я табе і захапіў адну бярозу!» Вясёлыя былі людзі…
Дзядзька Рыгор па стане здароўя цяпер практычна не робіць нічога ў хаце. Разбірае старыя кнігі і часопісы, парадкуе запісы…
— Я
Дзядзька Рыгор згадвае, што як быў малы — усіх пераседжваў у лазні.
— Старая была над рэчкай, я там дужа любіў парыцца… Цяпер у грамадскую я не хаджу, але хаджу да свайго суседа Васіля, у яго тут лазня. Але, вядома, столькі ўжо не магу праседзець, як раней…
Ва Ушачах дзядзьку Рыгору вершы прыходзяць лепш, чым у Мінску.
— Я ў Мінску ўсё жыццё пражыў, як на кватэры, — кажа Барадулін. — А тут я дома…
Толькі вершы Рыгору Барадуліну пішуцца цяпер збольшага сумныя. Я спытаўся, як мяркуе паэт, ці шмат хто цяпер разумее ягоную паэзію?
— Баюся, каб я сам да канца разумеў. Каб не дажыць да таго, што не будзеш разумець сам… — пачуў я адказ ад народнага паэта Беларусі.
- Рыгор Барадулін
Вершы. Ліпень 2010.
- Песня пеўня, серп маладзічка,
Годная
Тая, што мановая фіранка,
Дах даладжваць, а не дамавіну.
П’ю, пакуль не выпрастаю спіну,
Роднае паветра па глытку…
- * * *
- Ты нясеш дадому
Адпачынак жмурыцца здалёк.
Сумна пасівеламу самому
Бачыць, як сівее васілёк…
- * * *
- Роспач, ненажэрная ў дзяльбе,
Прагне ўлады над жывой прасторай.
Як бы кепска ні было табе,
Суцяшайся тым,
Што будзе горай.
- * * *
- Паэзія — не прафесія,
Паэзія — гэта агрэсія!
- * * *
- Згубіўшы галаву,
Хаджу як сам не свой.
Жыву і не жыву.
Заву саву ўдавой.
Хлусні сваёй хлушу,
І стаўлю ля стаўка
За грэшную душу
Я
Мне ўтульна сон прысніць
У ветра ў рукаве.
Крапліста воск звініць,
А галава плыве…
.
Глеб Лабадзенка, Звязда