Сяргей Пукст прэзентуе зборнік уласнай паэзіі
Беларускія музыкі кінуліся пісаць кнігі. Адныя друкуюць уласныя падарожныя нататкі, іншыя — азіранні за сваім вірлівым асяроддзем. Мінскі эксцэнтрык і кароль сюррэалістычнай імправізацыі, джазавы нігіліст і рок-гвалтаўнік Сяргей Пукст выдаў зборнік уласных вершаў і эсэ “Чужой воздух” і цяпер прэзентуе яго ў сэрцы сталіцы ды грае жывы канцэрт.
Месца: кнігарня “Ў” (Мінск, пр.Незалежнасці, 37А).
Час: 12 лютага, 19.00.
Нарэшце ў пукстаманаў і проста цікаўных мінчукоў узнікне магчымасць пачуць тое, што часта ўпускаецца ў клубным тлуме, між гукаў музыкі, людзкога гоману і агульнай мітусні — тонкую лірыку Пукста. Госці прэзентацыі ўволю надыхаюцца чужым свабодным паветрам, а шчаслівыя ўладальнікі зборніка займеюць магчымасць перыядычна паўтараць гэты дзіўны досвед: у кнізе няма знакаў прыпынку і загалоўных літар, гэта суцэльнае чаргаванне крыку, стогну і дыхання.
Дадатковая інфармацыя:
http://community.livejournal.com/pukstomania/
Кантакт:
y.kniharnia@gmail.com
+ 375 17 290 63 06 (гар)
+375 29 872 26 35 (мтс)
+375 44 754 58 91 (вел)