Мега-Джаконда
30.10.2009 13:09
—
Новости Культуры
фота-AFP |
Мегаламанія - рэч заразная. Асабліва ў Брытаніі: пасля таго, як у 2005 годзе ў Шатландыі зрабілі копію вядомай карціны Леанарда Да Вінчы, якая выявілася ў 25 разоў большая за арыгінал, дык сёлета ў ангельскім мястэчку Рэксхэм мясцовыя мастакі намалявалі Мону Лізу ў 2 разы большую за шатладскую (240 кв. м.), памясціўшы яе на пляц пасярод гандлёвага цэнтру.
Аўтарка павялічанай копіі Кэйці Вэбстэр распавяла брытанскім журналістам, што ў маляванні ўзялі ўдзел 250 мастакоў, якія агулам напрацавалі 987 гадзінаў і выдаткавалі 86 літраў фарбы. «Дарма што Джаконда зрабілася вялікай, яе ўсмешка засталася такой жа загадкавай», — кажа мастачка.