«Ляпіс Трубяцкой» – пераможца расійскіх узнагарод «RAMP»

Источник материала:  
30.10.2009 13:16 — Новости Культуры

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» стаў трыумфатарам найбуйнейшых расійскіх альтэрнатыўных ўзнагарод «RAMP».

Гурт перамог у дзвюх намінацыях: «Гурт году» і «Кліп году» («Агеньчыкі»). Таксама сярод уладальнікаў узнагарод Lumen, Amatory, «ДДТ», Noize MC.

Прыз у намінацыі «Гурт году» «Ляпісам» уручаў лідэр шатландскай групы Franz Ferdinand Алекс Капранас. Вядучая спытала ў Міхалка, ці адчувае ён усю важнасць моманту знаходжання на адной сцэне з такім вядомым музыкам, на што Сяргей адказаў: «Малады чалавек яшчэ ўнукам будзе распавядаць аб гэтым моманце».

Патрапіўшы ў лік намінантаў беларускі гурт The Toobes узнагароды не атрымаў. Перамогу ў намінацыі «Underground Act Года» святкаваў калектыў Mari! Mari! з Уладзівастока. Але мінскаму трыо, здаецца, хвалявацца не варта ‑‑ дзякуючы ўзнагародам яны атрымалі нядрэнную засветку на «A‑ONE». А за некалькі дзён да «RAMP» стала вядома, што 31 кастрычніка яны выступяць у Піцеры на разагрэве ў Franz Ferdinand.

Паводле a1tv.ru

←Мега-Джаконда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика