У Бішкеку завочна судзяць экс-прэзідэнта Бакіева

Источник материала:  
17.11.2010 10:18 — Новости Мира

У Бішкеку пачалося судовае пасяджэнне па справе аб масавым расстрэле дэманстрантаў на цэнтральнай плошчы сталіцы ў красавіку 2010 года.

Абвінавачванні прад’яўленыя экс-прэзідэнту краіны Курбанбеку Бакіеву і 27 былым высокім, а чыноўнікам. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме.

Акрамя прэзідэнта, завочна абвінавачваюць яго малодшага брата Жаныбека Бакіева, які ўзначальваў Службу дзяржаховы, старэйшага сына Бакіева Марата і былога кіраўніка спецслужбаў Мурата Суталінава.

Астатнія абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай, пад хатнім арыштам і падпіскай аб нявыезде. Усім прад’яўленыя абвінавачванні ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і забойстве двух або больш чалавек.

6–7 красавіка 2010 года ў Кыргызстане адбыліся масавыя выступы супраць Курбанбека Бакіева, якія суправаджаліся сутыкненнямі з праваахоўнымі органамі. У выніку сутыкненняў загінулі больш за 80 чалавек, каля 500 атрымалі раненні.

Курбанбек Бакіеў быў зрынуты і пакінуў краіну, пасяліўшыся ў Беларусі.
Падзяліцца навіной: 
Бі-Бі-Сі

←Рынок товаров роскоши начинает оживать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика