Расійскіх шпіёнаў амерыканцам «выдаў» беларус?

Источник материала:  
17.11.2010 10:28 — Новости Мира
Пра гэта агенцтву «Рэгнум» паведаміў экс-супрацоўнік КДБ СССР Фёдар Якаўлеў.

Нагадаем, што раней у СМІ з’яўляліся супярэчлівыя звесткі аб прычынах, чаму засыпалася расійская шпіёнская сетка ў ЗША. Сярод іншага, стала вядома, што на бок амерыканцаў перабег палкоўнік Службы вонкавай разведкі Расіі Пацееў — які апекаваўся расійскімі нелегаламі за мяжой.

Паводле словаў Якаўлева,

Аляксандр Пацееў родам з Мінску, ён служыў у КДБ у Беларусі. Яго бацька — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны падпалкоўнік Мікалай Пацееў.

Кадэбіст Аляксандр Пацееў вучыўся на курсах удасканалення афіцэрскага складу, больш вядомых, як «школа дыверсантаў». На іх рыхтаваліся кадры для спецназу КДБ СССР. У 1979 годзе яго накіравалі ў Афганістан у складзе групы спецназу КДБ «Зеніт». У 1981 году ён быў у кабульскай групе спецназу КДБ «Каскад-2». За ўдзел у баявых дзеяннях у гэтай групе ён быў узнагароджаны ордэнам. Пасля Афганістана Пацееў скончыў Чырванасцяжны інстытут і працаваў у вонкавай выведцы КДБ СССР, затым у Службе вонкавай разведкі.

Нагадаем, 27 чэрвеня паліцыя ЗША затрымала дзесяць чалавек, усім ім выставілі абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расіі. 9 ліпеня ў Вене дзесяць расейскіх шпіёнаў памянялі на чатырох чалавек, якія адбывалі тэрмін за шпіянаж у расійскіх турмах.


Падзяліцца навіной: 
МБ

←У Бішкеку завочна судзяць экс-прэзідэнта Бакіева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика