Фіны асцерагаюцца Расіі
13.09.2010 11:22
—
Новости Мира
Кожны пяты фін лічыць, што існуюць падставы, каб баяцца Расіі, піша ў панядзелак газета Helsinki Times. Пры гэтым, з падазрэннем да Расіі ставіцца кожны трэці фін.
Паводле звестак даследавання, у Фінляндыі Расію лічаць ваеннай, але не эканамічнай супердзяржавай.
Тым не менш, амаль палова апытаных задавальняюць стасункі Хельсінкі і Масквы.
У даследаванні, праведзеным кампаніяй Taylor Nelson Sofres на замову выдання, бралі ўдзел больш за тысячу чалавек.
Падзяліцца навіной:
Бі-Бі-Сі
Бі-Бі-Сі