Знойдзена самая старая ў свеце акцыя
13.09.2010 11:23
—
Новости Мира
Галандскі студэнт-гісторык знайшоў самую старую ў свеце акцыю. Дата выпуску акцыі Ост-індыйскай судаходнай кампаніі- 9 верасня 1606 года.
Купіў акцыю жыхар горада Энкхаузэна Пітэр Харменш, яна абыйшлася яму ў 150 гульдэнаў, але і прыбытак прыносіла да 1650 года, пасля чаго апынулася ў архіве горада. Папярэдняя самая старая ў свеце акцыя была пазначана датай 27 верасня 1606 года і адносілася да той самай кампаніі.
Падзяліцца навіной:
ЮУ, паводле reuters.com
ЮУ, паводле reuters.com