Фіны асцерагаюцца Расіі

Источник материала:  
13.09.2010 11:22 — Новости Мира
Кожны пяты фін лічыць, што існуюць падставы, каб баяцца Расіі, піша ў панядзелак газета Helsinki Times. Пры гэтым, з падазрэннем да Расіі ставіцца кожны трэці фін.

Паводле звестак даследавання, у Фінляндыі Расію лічаць ваеннай, але не эканамічнай супердзяржавай.

Тым не менш, амаль палова апытаных задавальняюць стасункі Хельсінкі і Масквы.

У даследаванні, праведзеным кампаніяй Taylor Nelson Sofres на замову выдання, бралі ўдзел больш за тысячу чалавек.

Падзяліцца навіной: 
Бі-Бі-Сі

←В Махачкале убиты 13 боевиков (фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика