Акадэмія навук Малдовы пацвердзіла факт савецкай акупацыі
08.07.2010 11:48
—
Новости Мира
Акадэмія навук Малдовы пацьвердзіла правамоцнасьць абвяшчэньня 28 чэрвеня Днём савецкай акупацыі. Пра гэта заявіў акадэмік Андрэй Ешану, які ўзначальваў адпаведную камісію АН.
Як паведамляе «Інтэрфакс», Ешану заявіў, што архіўныя дакумэнты сьведчаць, што 28 чэрвеня 1940 году стала пачаткам савецкай акупацыі Бэсарабіі і Паўночнай Букавіны.
Указ аб увядзеньні Дня савецкай акупацыі, падпісаны часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Міхаем Гімпу, выклікаў крытыку з боку расейскага МЗС і камуністаў Малдовы.
Радыё «Свабода»