Ці можна штучна згусціць туман?
Запыт быў накіраваны праз польскую Генеральную пракуратуру ў мінулую сераду. «Запыт мае ўсёабдымны характар і распаўсюджваецца на многія пытанні», — дадаў прадстаўнік пракуратуры, аднак у інтарэсах следства пакуль не агучыў яго зместу.
«Міжнароднае права патрабуе, каб атрымальнік даведаўся змест запыту з адпаведнага ліста, а не праз сродкі масавай інфармацыі», — дадаў ён. У траўні па дапамогу да ЗША ўжо звярнуліся эксперты расійскай камісіі па расследаванні катастрофы. Ідэя палягала ў тым, каб навігацыйнае абсталяванне самалётаў вывучыў амерыканскі
Польскі бок ужо даслаў у расійскую пракуратуру пяць запытаў аб прававой дапамозе. Апроч іншага запыты змяшчаюць просьбы пра паўторнае заслухванне паказанняў сведак, перадачу дакументаў і часовую выдачу «чорных скрынак» як неабходных доказаў у расследаванні справы». У межах гэтых прапановаў у другой палове чэрвеня польская пракуратура атрымала ад Расіі 6 тамоў (каля 1300 старонак) запісаў расійскіх следчых. Сярод прадстаўленых дакументаў ёсць паказанні сведак, дакументы і фотаматэрыялы з агледзінаў месца катастрофы і ідэнтыфікацыі целаў ахвяр. Цяпер гэтыя дакументы перакладаюць.
Галоўная вайсковая пракуратура Польшчы таксама паведаміла, што плануе накіраваць яшчэ адзін — шосты — запыт аб прававой дапамозе да расійскага боку, аднак змест запыту агучаны не быў. Было сказана толькі, што ён будзе накіраваны пасля перакладу дакументаў, атрыманых у чэрвені. Акрамя таго, было паведамлена, што хадайніцтва аб заслухванні паказанняў аднаго грамадзяніна Рэспублікі Беларусь было дасланае беларускім уладам.
Акрамя польскай і расійскай пракуратураў, абставіны катастрофы прэзідэнцкага самалёту ў Расіі высвятляе Міжнародны авіяцыйны камітэт, а ў Польшчы — камісія на чале з кіраўніком Міністэрства ўнутраных справаў.
У пачатку траўня Міжнародны авіяцыйны камітэт паведаміў, што яго прадстаўнік і польскі эксперт накіраваліся ў Злучаныя Штаты, каб разам з амерыканскімі экспертамі вывучыць сістэму папярэджання сутыкнення з зямлёй TAWS і сістэму спадарожнікавай навігацыі GNSS з самалёта
wiadomosci.gazeta.pl