Парламент Таджыкістана адмовіўся ад расійскай мовы

Источник материала:  
05.03.2010 13:03 — Новости Мира

Парламент Таджыкістана цалкам адмовіўся ад выкарыстання расійскай мовы ў справаводстве. Адпаведныя папраўкі былі прынятыя ў закон «Аб нарматыўна‑прававых актах Рэспублікі Таджыкістан».

Верхняя палата парламента — Сенат — прагаласавала за змены ў законе адзінагалосна.

Летась таджыцкі парламент на прапанову прэзідэнта Эмамалі Рахмона, які раней адмовіўся ад славянскага канчатку свайго прозвішча, прыняў закон «Аб дзяржаўнай мове». Гэты закон цалкам не згадвае пра расійскую мову, за якой ў Канстытуцыі краіны замацаваны статус «мовы міжнацыянальных зносін».

Паводле новага закона аб мове, кожны грамадзянін Таджыкістана абавязаны ведаць дзяржаўную мову, а ўсе ўладныя структуры, уключна з судамі і мясцовымі органамі ўлады, цяпер прымаюць заявы ад грамадзянаў выключна на таджыцкай мове.

←У Польшчы забаранілі паленне ў грамадскіх месцах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика