У Польшчы забаранілі паленне ў грамадскіх месцах
05.03.2010 13:02
—
Новости Мира
Польскі Сейм ухваліў пастанову, згодна з якой у грамадскіх месцах забараняецца паленне. На практыцы, аднак, паленне ў рэстаранах, барах і клубах будзе часткова дазволенае. Іх гаспадары, пры жаданні, змогуць арганізаваць адмысловыя месцы для палення ў сваіх установах.
Цалкам паленне будзе забароненае у шпіталях, на працоўных месцах, аўтобусных прыпынках, месцах грамадскага адпачынку. Паліць будзе можна толькі ў адмысловых пакоях у гатэлях, інтэрнатах і універсітэтах.
Штраф за паленне ў грамадскім месцы складзе $170. Таксама будзе карацца штрафам адсутнасць адмысловых шыльдаў з інфармацыяй аб забароне палення і гандаль тытунёвымі вырабамі праз інтэрнэт.