Юрый Жаўноў — футбаліст года ў Беларусі
Пры вызначэнні найлепшага футбаліста года кожны рэспандэнт называў сваю тройку найлепшых, кожнаму з якіх налічваліся балы паводле традыцыйнай сістэмы: 3 — за першае месца, 2 — за другое, 1 — за трэцяе.
У выніку найбольшую суму балаў (407 — 93 першых месцаў, 49 — другое, 30 — трэцяе) набраў варатар зборнай Беларусі і пецярбургскага «Зеніта» Юрый Жаўноў.
Званне найлепшага гульца чэмпіянату Беларусі атрымаў бразільскі паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан, які набраў 190 балаў (кожны рэспандэнт мог называць толькі аднаго футбаліста). У «прызёрах» апынуліся таксама барысаўчане — Віталь Радзівонаў (63 балы) і Аляксандр Юрэвіч (57). Акрамя таго ў дзесятку найлепшых трапілі: Павел Няхайчык (43), Уладзімір Юрчанка (28), Андрэй Разін (18), Станіслаў Драгун (14), Антон Пуціла (11), Дзмітрый Камароўскі (9) і Дзмітрый Ліхтаровіч (7).
І, нарэшце, найлепшым беларускім трэнерам 2010 года быў названы галоўнакамандуючы барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка, які набраў 217 галасоў. На другім месцы — настаўнік беларускай «маладзёжкі» Георгій Кандрацьеў (154 балы), на трэцім — галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Уладзімір Журавель (58).
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання герояў 2010 года, арганізаваная АБФФ, адбудзецца 17 снежня.
football.by