«Шахцёр» згуляе з «Зенітам», «Небітчы» і «Флорай»

Источник материала:  
14.12.2010 13:07 — Новости Спорта
Прайшло лёсаванне XIX Міжнароднага турніру «Кубак Садружнасці-2011», які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу з 14 па 23 студзеня. Вось як выглядае склад усіх 4 груп:

Група, А:M «Інтэр» (Баку, Азербайджан), «Іскра-Сталь» (Рыбніца, Малдова), «Істыклол» (Душанбэ, Таджыкістан), «Нефтчы» (Качкор-Ата, Кыргызстан).

Група B: «Табол» (Костанай, Казахстан), «Сконта» (Рыга, Латвія), «Міка» (Ерэван, Арменія), «Бунедкор» (Ташкент, Узбекістан).

Група С: «Зеніт» (Санкт-Пецярбург, Расія), «Небітчы» (Балканабад, Туркменістан), «Шахцёр» (Салігорск, Беларусь), «Флора» (Талін, Эстонія).

Група D: Маладзёжная зборная Расіі, «Дынама» (Кіеў, Украіна), ХИК (Хельсінкі, Фінляндыя), «Экранас» (Панявежыс, Літва).

У ¼ фіналу выходзяць па дзве каманды з групы. Барысаўскі БАТЭ адмовіўся, як і летась, ад удзелу ў турніры з прычыны позняга сыходу ў адпачынак і ранняга з яго вяртання (матчы Лігі Еўропы).

Падзяліцца навіной: 
football.by

←Юрый Жаўноў — футбаліст года ў Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика