Жодзінскае «Тарпеда» застаецца ў вышэйшай лізе
28.11.2010 19:31
—
Новости Спорта
28 лістапада прайшоў другі стыкавы матч паміж жодзінскім «Тарпеда» і мінскім клубам СКВІЧ за права гуляць на наступны сезон у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату.
Была зафіксавана нічыя — 0:0.
Нагадаем, што ў першым матчы, што прайшоў у Мінску 25 лістапада, «Тарпеда» выйграла з лікам 3:1.
Такім чынам жодзінскі клуб захаваў прапіску ў вышэйшай лізе.
СКВІЧ, нагадаем, фінішаваў другім у першай лізе. Пуцёўку ў эліту футбольнага чзмпіянату ж заваяваў «Гомель». Вылецеў з вышэйшай лігі мінскі «Партызан».
Падзяліцца навіной:
АГ
АГ