А шчасце было побач (спорт)

Источник материала:  
28.11.2010 19:26 — Новости Спорта

Банальная і зацяганая фраза, але менавіта яна прыйшла ў галаву пасля матча гандбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж мінскім «Дынама» і швейцарскім «Кадэтэнам» з Шафхаузэна.

Нашы прайгралі 31:32 (першы тайм — 14:16).

Беларускія гандбалісты ў пачатку гульні нават вялі +3 (6:3), але швейцарцы з някепскім дэсантам з легіянераў з Чэхіі, Славакіі, Сербіі, Румыніі, Эстоніі ды Літвы паступова пераламалі хаду гульні на свой бок (6:5, 7:5, 7:6, 7:7, 7:8).

У другім тайме падапечныя Пятра Грахоўца нават павялі з розніцай у тры мячы (14:17, 20:23).

Беларусы здолелі ў сярэдзіне другога тайма зраўняць лік — 24:24.

Але атрымалі тры мячы ў адказ, і цяпер мары заўзятараў і журналістаў былі хіба пра нічыю, якая тады падавалася за шчасце.

Самымі драматычнымі сталі апошнія хвіліны гульні.

Гадаванцы Сяргея Бябешкі лік зраўнялі — 31:31, атрымалі мяч у адказ — 31:32, Бябешка ўзяў тайм-аут — і нават зняў варатара.

Замест Валерыя Кашавога, апрануўшы адмысловую майку, выйшаў Максім Бабічаў, але 16 апошніх секундаў так і не хапіла, каб лік зраўняць.

Швейцарскі клуб радаваўся пасля фінальнага свістка, ну калі не як пасля перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, то прынамсі, як пасля выхаду клуба ў плей-оф.

Паспрыяла перамозе гасцей і выдатная гульня эстонца Майта Патрайла, што ў другім тайме закінуў сем мячоў са сваіх васьмі, а таксама галкіпера Б’ёрквіна Густафсана, што здалёк фрызурай нагадваў баварскага украінца (ці ўкраінскага баварца?) Анатоля Тымашчука.

Сёння «Чэхаўскія мядзведзі» выйгралі ў гасцях у «Піка» — 29:22, а ў суботу «Вальядалід» і «Ольбарг» згулялі ўнічыю 33:33.

Групавы этап. Група «С»:

Вальядалід (Іспанія) — 10 (6 гульняў), Чэхаўскія мядзведзі — 10 (6), Пік (Венгрыя) — 6 (6), Ольбарг (Данія) — 4 (6), Кадэтэн (Швейцарыя) — 3 (5), Дынама-Мінск — 3 (5).

Параза адкінула беларусаў ана апошняе месца ў групе.

У нас у актыве толькі адна перамога (над «Пікам») і чатыры паразы. Прычым тры з іх — дома: ад «Вальядаліда», «Мядзведзяў» і «Кадэтэна»,

Цяпер «Дынама» давядзецца правесці тры гульні ў гасцях.

4 снежня супраць «Піка», 9 лютага з «Кадэтэнам» і 19 лютага — з «Вальядалідам».

27 лютага гульня ў Мінску з «Ольбаргам». Завершыць групавы турнір «Дынама» матчам у гасцях з «Чэхаўскімі мядзвезямі» (3 сакавіка).

У плей-оф выходзяць чатыры каманды з групы.

***

Мінск, 28 лістапада. Палац спорта. 2 700 гледачоў (змяшчальнасць — 3 200).

Дынама-Мінск — Кадэтэн (Шафхаўзэн) — 31:32 (14:16).

Склад «Дынама»: Валянцін Кашавы (Эгідыус Пяткявічус), Віталь Кажанеўскі — 2, Дзяніс Рутэнка — 3, Максім Бабічаў — 3, Сяргей Шыловіч — 2, Барыс Пухоўскі — 3, Віктар Каваленка — 1, Рэмігіус Чэпуліс — 4, Павел Ацьман — 7, Сяргей Ануфрыенка — 5, Аляксандр Цітоў — 1.

Найлепшым у швейцарцаў быў Ян Філіп, які закінуў 11 мячоў, Майт Патрайл — 8.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Умер лучший спортивный комментатор — Владимир Маслаченко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика