Андрэй Сасніцкі: БАТЭ падышоў да матча з «Шэрыфам» у аптымальнай форме
Андрэй Сасніцкі, у прыватнасці, зазначыў:
Казаць пра настрой і эмацыйны ўздым будзе залішнім. Сёння ўсе футбалісты, трэнерскі і штаб каманды жывуць будучай гульнёй. Мы разумеем складанасць гэтага матчу. Гуляем з лідэрам нашай групы. Гэта раз.
.
Думаю, што гульня будзе досыць цяжкай, бо разыгрываецца лідэрства ў групе. Разыгрываецца размеркаванне месцаў у турнірнай табліцы.
Ёсць у нас пэўныя цяжкасці з гульцамі.Не ўсё ў аптымальным функцыянальным стане. Ёсць траўмаваныя. Як я ўжо казаў, гэта Нэлсан Фрэд. Мікратраўмы ў Мірала Самарджыча і Джымі Франса. У апошні дзень вырашыцца, наколькі гэтыя траўмы дазволяць ім ўдзельнічаць у гульні. А сёння мы ў прыўзнятым настроі, на добрым фоне рыхтуемся, размаўляем і камунікуемся як на тэарэтычных, так і на практычных занятках. Даносім да гульцоў тое, што неабходна. Каб заўтра, выйшаўшы на матч, яны былі найперш былі ўпэўненыя ў сваіх сілах і ведалі, што ім рабіць у той ці іншай гульнявой сітуацыі.
Улічваючы тое, што вы гулялі ў Беларусі, ці будзе гэта для вас дадатковай матывацыяй у заўтрашняй гульні з БАТЭ?
Вядома, як бы ні было, я ўжо даўно жыву ў Беларусі, за выняткам гэтых трох гадоў, што працую ў Ціраспалі. Ёсць пэўная падаплёка, але яна, напэўна, больш ідзе з боку беларускіх журналістаў. У мяне, вядома, эмацыйны пад’ём павышаны. Я,
Працуючы ў Беларусі, у мяне не атрымлівалася перамагчы барысаўскі клуб.
Чаго больш асцерагаецеся ад барысаўскай каманды?
— Не будзе сакрэтам вылучыць барысаўскую атаку. Іх агрэсіўная гульня наперадзе выразна праглядаецца і на выязных матчах. Яны гуляюць у атакуючы футбол і вялікімі сіламі атакуюць, нават гуляючы на выездзе. У іх ёсць добрыя гульцы, за якімі трэба вельмі ўважліва сачыць.
Страта канцэнтрацыі, пільнасці можа прывесці да сур’ёзных праблемаў.Паводле сайта ФК «Шэрыф»