Беларус і індыец выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Таронта
14.08.2010
—
Новости Спорта
![Беларус і індыец выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Таронта](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281785104791475.jpg)
Наступныя сапернікі Мірнага і Бхупаці вызначацца ў матчы амерыканскіх братоў-двайнят Боба і Майка Браянаў (2-і нумар "пасеву", 3-і нумар рэйтынгу) супраць немца Філіпа Кольшрайбера (109) і француза Гаэля Манфіса (520).
Беларус і індыец выйгралі гэты турнір у 2003 годзе. Год таму Мірны, які гуляў з ізраільцянінам Эндзі Рамам, дайшоў да фіналу, дзе перамогу атрымалі Бхупаці і яго партнёр Марк Ноулз з Багамскіх астравоў.
Крынiца: Народная Воля