Лядовая “палацаманія” набірае абароты

Источник материала:  
Лядовая “палацаманія” набірае абаротыПадчас прэзэнтацыі першай у Беларусі прафэсійнай жаночай хакейнай каманды «Пантэры» старшыня Беларускай хакейнай фэдэрацыі Яўген Ворсін заявіў, што неўзабаве ў краіне будзе дзейнічаць больш за паўсотні лядовых палацаў.Па гэтым паказьніку дзяржава ўвойдзе ў лік ня толькі эўрапейскіх, але і ўсясьветных лідэраў. 

На гэты момант у Беларусі ўжо пабудаваныя 23 лядовыя палацы. Прычым, узводзяцца хакейныя арэны ня толькі ў абласных цэнтрах і буйных гарадах, але і ў маланаселеных раённых цэнтрах. Прыкладам, ня так даўно пачалі закладаць пляцоўку пад будаўніцтва стратэгічнага аб’екта на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, у 15-тысячным Шклове. Праўда, і зьмяшчальнасьць палацу будзе адпаведная — усяго 280 месцаў.

Яшчэ 28 лядовых палацаў будзе збудавана да 2014 году, калі Беларусь прыме хакейны чэмпіянат сьвету. Дарэчы, сёньня Беларусь стала 35-й краінай у сьвеце, дзе культывуецца жаночы хакей. Спадар Ворсін лічыць, што праз 2-3 гады Беларусь зможа заявіцца на ўдзел у чэмпіянаце сьвету па жаночым хакеі.
Крынiца: Радыё Свабода
←Надежда Остапчук в пятый раз в сезоне выиграла этап престижного турнира по легкой атлетике "Бриллиантовая лига".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика