13 чэрвеня: Алжыр — Славенія, Сербія — Гана, Нямеччына — Аўстралія
13.06.2010 10:49
—
Новости Спорта
Сёння, 13 чэрвеня, у групе «С» згуляюць зборныя Алжыра – каманда з выхадам на чэмпіянат свету аб"яднала краіну, што стаяла на парозе грамадзянскай вайны – і Славеніі, якая выбіла з плей-оф Расію. Пачатак трансляцыі на канале «Лад» у 14:25.
Потым у бой уступяць зборныя, што гуляюць у групе «D»: Сербія – Гана (17:00). За сербаў, дарэчы, выступае самы высокі гулец чэмпіянату – форвард Нікола Жыгіч. А ганцаў (ганчанаў? :) трэніруе трэнер-серб.
Вечарам – Нямеччына – Аўстралія (21:25 – БТ).
А заўтра, у панядзелак, суперматч Галандыя – Данія (14:30). І хай зайздросцяць тым, хто мае на працы тэлевізар!