Эдуард Малафееў пайшоў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера
14.05.2010 09:42
—
Новости Спорта
67‑гадовы Эдуард Малафееў падаў заяву аб адстаўцы з пасады галоўнага трэнера салігорскага «Шахцёра». Кіраўніцтва прыняло заяву і выказала падзяку спецыялісту «за працу», паведаміла 13 мая прэс‑служба клуба.
Дзмітры Уласаў, БелаПАН
Падрыхтоўку да гульні супраць барысаўскага БАТЭ (15 мая) каманда працягвае пад кіраўніцтвам Уладзіміра Жураўля.
Малафееў узначаліў «Шахцёр» 24 лістапада 2009 года. У мінулым сезоне клуб заняў шостае месца. Планавалася, што пад кіраўніцтвам гэтага спецыяліста «Шахцёр» у 2010 годзе ўвойдзе ў тройку прызёраў, а ў 2011‑м будзе змагацца за чэмпіёнскае званне.
Раніцай 26 красавіка трэнер быў шпіталізаваны з дыягназам «арытмія».Вечарам адбыўся сход каманды, на якім было прынята рашэнне, што на перыяд хваробы Малафеева выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе 38‑гадовы Уладзімір Журавель, які займае пасаду трэнера па навукова‑метадычнай працы.
Пасля 9 тураў гарнякі з 11 ачкамі займаюць сёмае месца сярод 12 каманд.
Дзмітры Уласаў, БелаПАН