Пачынаем з Фінляндыяй, у нядзелю — Нямеччына, у панядзелак — Данія
14.05.2010 09:57
—
Новости Спорта
Пасля таго, як зборная Беларусі на хакейным чэмпіянаце свету прайграла ў чацвер Расіі (1:3), а славакі (галоўны трэнер — Глен Хэнлан) выйгралі ў Казахстана (5:1), дэ‑юрэ стаў вядомы склад квафікацыйнай групы «Е» з удзелам беларусаў і — галоўнае — расклад гульняў.
Каманды кваліфікаваліся з наступнай колькасцю балаў: Расія — 6, Фінляндыя, Нямеччына, Данія, Славакія — 3, Беларусь — 0. Чаму ў беларусаў нуль, тлумачыць не будзем, пашукайце ў гугле.
Зборная Беларусі сёння, 14 мая, згуляе з Фінляндыяй (пачатак у 21:15), у нядзелю — з Нямеччынай (21:15), у панядзелак — з Даніяй (21:15).У пятніцу ў нашай групе згуляюць таксама Славакія і Данія (17:15).
Каб трапіць у чвэрцьфінал, трэба ўаняць месца не ніжэй за 4‑е.
У групе «F» гуляюць Швейцарыя — 6, Канада, Швецыя, Чэхія, Нарвегія — 3, Латвія — 0.
Пазмагаюцца за права застацца ў элітным дывізіёне зборныя ЗША, Казахстана, Францыі і Італіі.
nn.by