Не здаюць лідзіруючых пазіцый

Источник материала:  

Пераможцам штогадовага раённага спаборніцтва сярод арганізацый у галінах транспарту, гандлю, сувязі і сферы абслугоўвання прызнаны калектыў Кіраўскага райспажыўтаварыства. Пра здабыткі арганізацыі і планах на будучае расказала старшыня праўлення Святлана САРОКА:

– Па шэрагу прычын мінулы год быў даволі напружаным як па выкананні ўстаноўленых параметраў, так і па захаванні канкурэнтных пазіцый на рынку. У той жа час вынікі года дазваляюць нам з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень: з 9 даведзеных Магілёўскім аблспажыўсаюзам праг­нозных паказчыкаў выканана 8.

Рознічны тавараабарот гандлю райспажыўтаварыства склаў 20,8 млн.руб. (103,6%). Па выніках года сярод раёнаў вобласці па тэмпе росту тавараабарота мы займаем трэцяе месца.

Лідзіруючыя пазіцыі ў сістэме аблспажыўсаюза займае і сфера грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. Тут прыярытэтным напрамкам было і застаецца нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці. Так тэмп росту гэтага паказчыка склаў 109,5% (1 месца па аблспажыўсаюзу).

Своеасаблівым брэндам не толькі райспа­жыўтаварыства, але і Кіраўскага раёна па­ранейшаму застаюцца смажанкі. Дзякуючы праве­дзенай мадэрнізацыі мы змаглі павялічыць тавараабарот кафэ «Смажанка» на 25%.

Выкананне прагнозных паказчыкаў дазволіла нашай арганізацыі забяспечыць эфектыўную прыбытковую работу і дасягнуць станоўчых фінансавых вынікаў ва ўсіх галінах дзейнасці. Так, за мінулы год, чыстага прыбытку атрымана 238 тыс. рублёў.

У планах на будучыню – не спыняцца на дасягнутым. Збіраемся правесці капітальны рамонт з поўнай мадэрнізацыяй у магазіне “Спадарожнік”, а ў сферы грамадскага харчавання змены бу­дуць у кафэ “Спатканне”. Таксама плануем пра­весці работу па аўтаматызацыі гандлёвых аб’ектаў, набыць і ўсталяваць новае гандлёвае абсталяванне для магазінаў “Тавары штодзённага попыту” ў Валосавічах і Дабрыцы.

Лічу, што асноўнай састаўляючай паспяховай работы райспажыўтаварыства з’яўляецца актыўная і зладжаная работа працоўнага калектыву ў цэлым, ініцыятыўнасць і адказнасць кожнага работніка паасобку. Як ні адна іншая арганізацыя, наша шырока прысутнічае ў раёне. Гандлёвая сетка ахоплівае ўсе населеныя пункты. Ніводнае грамадскае мерапрыемства не абыходзіцца без гандлю і грамадскага харчавання.

Не здаюць  лідзіруючых пазіцый

Сярод калектываў сельскіх магазінаў сферы гандлю раёна лепшым прызнаны калектыў магазіна «Тавары штодзённага попыту» аг.Барчыцы. На здымку: прадавец Святлана Сідарэнка.

Аляксандра КАЛІНІНА. Фота Максіма МІКЕШЫНА. 

←В Гомеле люди хотели установить для бездомных кошек домик - но коммунальники запретили

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика