21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Источник материала:  

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

У Міжнародны дзень роднай мовы ва ўстановах адукацыі Кіраўшчыне пройдуць разнастайныя мерапрыемствы, галоўная мэта якіх — праявіць цікавасць у школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, шанаваць роднае слова і берагчы яго, як найважнейшы духоўны скарб народа.

Шэраг мерапрыемстваў для вучняў розных класаў падрыхтавала і настаўнік роднай мовы і літаратуры СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Святлана Свірко. У іх ліку — турнір па інтэлектуальнай гульні Што? Дзе? Калі? пад назвай «Гучы, родная мова!», класная гадзіна «Ад прадзедаў спакон вякоў…», ранішнікі-конкурсы «У свеце казкі», «Мудрае слова народнае», конкурс-падарожжа па краіне «Арфаграфія», літаратурная гасцёўня «Кіраўшчына літаратурная» і іншыя. На іх школьнікі пашыраць кругагляд, замацуюць і абагуляць веды па беларускай мове і літаратуры, будуць развіваць уменні працаваць у групах.

←Рогачевских коммунальников снабдили видеофиксаторами. Жильцы стали спокойнее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика