З заданнямі спраўляюцца

Источник материала:  

Інтэнсіўна ідзе ўборка кукурузы ў ААТ “Камаровічы”. З ранку да позняга вечара шчыруюць механізатары ў полі. Цяжка? Канечне, аднак яны ведаюць, што вырашчанае неабходна ўбраць у тэрмін, без страт. Таму і адносяцца да сваёй справы добрасумленна. А каб працаўнікі адчулі клопат пра сябе, гаспадарка арганізавала для іх двухразовае гарачае харчаванне.

Дзякуючы такой арганізацыі, як адзначыў начальнік цэха раслінаводства Іван Талецкі, па стане на 3 кастрычніка тут ужо закладзена ў траншэі больш 14 тысяч тон кукурузнага сіласу пры плане 19. Культура гэтая сёлета ўрадзіла добра, таму і сярэдні выхад зялёнай масы з аднаго гектара дасягае 350 цэнтнераў.

З заданнямі спраўляюцца

Вадзіцелі Уладзімір Аксёнаў і Аляксандр Харланаў

Усяго ж у гаспадарцы было пасеяна 1200 гектараў кукурузы, з якіх 250 убіраецца на зерне. Пры ўраджайнасці 60 цэнтнераў з гектара на ўказаную дату намалочана 356 тон.

Частка зерня адпраўляецца на камбінаты хлебапрадуктаў вобласці ў абмен на камбікорм, частка ідзе ў разлік за запасныя часткі да сельгастэхнікі. Таксама для патрэб жывёлагадоўлі запланавана заплюшчыць у рукавы 350 тон зерня кукурузы.

Не ведаючы стомы, шчыруе на здрабненні кукурузы на кормаўборачным камбайне “КВК-800” Андрэй Майсюк, на адвозцы зялёнай масы задзейнічаны вадзіцелі Уладзімір Аксёнаў і Аляксандр Харланаў, а таксама механізатары Іван Кажан, Мікалай Дубіна і Пётр Касцееў. Якасна трамбуе масу ў траншэях “Амкадорам” Мікалай Якавец. На зерне ўбірае кукурузу на камбайне “КЗС-1218” Яўген Байкоў.

За такой напружанай корманарыхтоўкай не паменшана ў Камаровічах і ўвага да сяўбы азімых, якая праходзіць  у тандэме з падрыхтоўкай глебы. Спецыяльна для гэтага быў створаны атрад, у які ўваходзяць чатыры адзінкі тэхнікі: Міхаіл Краўчанка і Эдуард Якавец на энерганасычаных трактарах рыхтуюць глебу,   Мікалай Бажок на трактары “Беларус-3522” у счэпцы з пасяўным агрэгатам “АПП-6” сее азімыя, Вячаслаў Майсюк падвозіць насенне і загружае яго ў бункер сеялкі.

Як падкрэсліў Іван Талецкі, насеннем гаспадарка цалкам забяспечана, усё яно перад засыпкай у бункер абавязкова пратручваецца. І па стане на 3 кастрычніка пры плане 1900 гектараў на збожжа і зялёны корм  атрад пасеяў 793.

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

←Премьера длиною в 38 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика