Заступаем на Вахту памяці. 16 верасня каля вёскі Беседкі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі на агнявой кропцы №238
14.09.2018
—
Новости Общества
У гэтую нядзелю, 16 верасня, у 11 гадзін бліз вёскі Беседкі ў Мышанскім сельскім Савеце адбудзецца ваенна-патрыятычнае мерапрыемства “Вахта памяці”, прымеркаванае да 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі і 77-годдзя гераічнай абароны 65 Мазырскага ўмацавальнага раёна войскамі Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі.
Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Арганізатарам “Вахты памяці” выступіў вядомы на Петрыкаўшчыне ваенна-гістарычны клуб “БМП” пад кіраўніцтвам аматара гісторыі з Колак Мікалая Грушко.
У праграме мерапрыемства – рэканструкцыя бою сіламі аматарскіх аб’яднанняў рэканструктараў з гарадоў Беларусі, урачыстае адкрыццё памятнай дошкі на ДАК № 238, паказ узбраення і ўзораў ваеннай формы.
У. ЕСІПАЎ.