Садавіна, агародніна і іншая прадукцыя

Источник материала:  

Сельскагаспадарчы кірмаш будзе наладжаны заўтра, 15 верасня, у Глуску. Так што ўсе ахвотныя набыць садавіны і агародніны, прыкупіць яшчэ таго-сяго спажыўнага — калі ласка, а дзясятай гадзіне на бульвар Грахоўскага. Прывезці сюды сваю прадукцыю павінны мясцовыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермеры, будзе гандляваць раённае спажывецкае таварыства. Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, на кірмаш таксама запрошаны індывідуальныя прадпрымальнікі, свой удзел у ім пацвердзілі рыбгас, Бабруйскі мясакамбінат, некаторыя іншыя вытворцы харчовай прадукцыі. Словам, ёсць усе падставы меркаваць, што сельгаскірмаш дапаможа тым, хто мае ў гэтым патрэбу, папоўніць запасы садавіннай, агародніннай і іншай прадукцыі.

Т. ЛУГАВАЯ

←Зелёное королевство семьи Ровкач

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика